Гидромет разработал новые формы прогноза погоды: как это работает
22.03.2017 23:17:42
Cёння адзначаецца Дзень работнікаў гідраметэаралагічнай службы, аднак і напярэдадні прафесійнага свята спецыялісты не спыняюць кругласутачных назіранняў. Мы вырашылі даведацца, як ствараюцца прагнозы надвор’я і чаму без звестак прафесіяналаў не можа абысціся ні будаўніцтва, ні сельская гаспадарка.
Ала АЎЧЫНІКАВА правярае паказчыкі кожныя тры гадзіны
Тэхнік-аграметэаролаг Гомельскага абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя Таццяна Катляр паказвае электратэрмометр, які вымярае тэмпературу глебы ў зімовы перыяд.
— Сам датчык закопаны ў зямлі на глыбіні тры сантыметры. Там, дзе знаходзіцца вузел кушчэння азімых збожжавых культур. Зараз прыбор паказвае 11,04 градуса.
Непадалёк знаходзіцца і вымяральнік прамярзання глебы. Аднак зараз ён ужо не актуальны: расліны пайшлі ў рост, а значных маразоў на глебе ўжо не будзе. Раней звычайнага тэрміну прачнуліся ў гэтым годзе азімыя культуры, самую халодную пару года яны перанеслі нядрэнна, але рапс на частцы плошчаў усё ж трэба будзе перасяваць.
Прагнозы надвор'я на падставе фактычных даных прыбораў «Гомельаблгідрамета» складаюцца ў Мінску
— Вегетацыя пакуль вялацякучая, таму трэба ўзважана адносіцца да падкормкі азiмых азотнымі ўгнаеннямі, — расказвае аграметэаролаг Людміла Паценка. — Пры такой вегетацыі і няўстойлівым надвор’і з частымі ападкамі павялічваюцца страты азоту. Пачынаць трэба са слабаразвітых з восені азімых і з паніжаных доз рэчыва.
Пераходзім да каленчатых тэрмометраў. Яны пад вуглом 45 градусаў ідуць пад зямлю і паказваюць тэмпературу на глыбіні 5, 10, 15 і 20 сантыметраў.
— 7,2 градуса, 5,9, на 15-сантыметровай глыбіні — 4,6, а далей — 3,9, — спісвае Таццяна паказанні. — Глеба паступова праграецца, што дае падставу павялічваць тэмпы пасяўных работ.
Кожны тэрмометр адказвае за свой паказчык: максімальная, мінiмальная тэмпература ці тэмпература на вызначанай глыбiні
Прагнозы надвор’я на падставе фактычных даных «Гомельаблгідрамета» складаюцца ў Мінску. Стапрацэнтныя парады і прагнозы спецыялісты «Гомельаблгідрамета» даваць не любяць, ды і не маюць права: лічбы, якія атрымліваюць спажыўцы, — вынік сумеснай крапатлівай працы спецыялістаў розных краін. Галоўная задача мясцовых метэаролагаў — кругласутачна здабываць інфармацыю па 40 розных паказчыках, перадаваць яе рэспубліканскім калегам, а потым — у Сусветную метэаралагічную сетку.
— Каб даць прагноз для аднаго пункта, трэба сабраць звесткі ў радыусе паўтары тысячы кіламетраў, — адзначае начальнік аддзела метэаназіранняў Ала Аўчынікава.
Пляцоўка для метэаназіранняў, дзе мы знаходзімся, па памеры 26 на 26 метраў, зроблена па сусветных нарматывах: дакладна арыентавана па частках свету, прыборы размяшчаюцца ў вызначаным становішчы. Напрыклад, метэаралагічная будка адкрываецца выключна на поўнач. На пляцоўцы хапае флюгераў, рэек для вызначэння ўзроўню снегу, датчыкаў сонечнага ззяння і радыяцыі, тэрмометраў, якія паказваюць градусы на глыбіні да 3 метраў 20 сантыметраў. Аднак галоўная навінка апошніх гадоў — аўтаматычная станцыя, звесткі з якой трапляюць адразу на манітор камп’ютара. Даныя атрымліваем у рэжыме рэальнага часу: хуткасць ветру — 0,7 м/с, тэмпература паветра — 7,6 градуса, вільготнасць — 47%.
— Ёсць і такія паказчыкі, якія не выдасць ніводны прыбор, — раскрывае сакрэт Ала Аўчынікава. — Не можа аўтамат вызначыць тып аблокаў, не зразумее, дождж ідзе ці снег. Гэта робіць толькі чалавек. Нашы тэхнікі праводзяць назіранні круглыя суткі, кожныя тры гадзіны паказанні здымаюцца з прыбораў.
А палове трэцяй ночы ў неба над «Гомельаблгідраметам» уздымаецца шар з вадародам, які нясе ў атмасферу радыёзонд. Сучасная станцыя Vaisala DigiCORA сочыць за кожным яго перамяшчэннем дзякуючы спутнікавай навігацыйнай сістэме. Даныя аб тэмпературы, ветры, ціску, вільготнасці тут жа трапляюць на зямлю.
Абменьваючыся з замежнымі калегамі данымі, гомельскія спецыялісты атрымліваюць вынікі, якія могуць прадастаўляць усім зацікаўленым сферам.
— Каб пачаць пасяўную, трэба ведаць тэмпературу на глыбіні ў 5 сантыметраў, хімапрацоўка раслін патрабуе звестак пра хуткасць і напрамак ветру, інакш усё вынесе за межы патрэбнага поля. Мы можам спрагназаваць ураджай. Аднак сельская гаспадарка — гэта толькі вяршыня айсберга, — тлумачыць начальнік аддзела забеспячэння спажыўцоў гідраметэаралагічнай інфармацыяй Таццяна Захарава. — Паспрабуйце без ведання напрамку і сілы ветру пачаць працу на будаўнічым кране ці атрымаць дазвол у дзіцячым садзе вывесці зімой выхаванцаў на вуліцу без тэмпературных звестак! Моцная спякота можа падоўжыць рэйкі на чыгунцы. А як ляцець без нашай працы самалёту? Мы прадастаўляем даныя МНС, ваенным. Наша мэта не столькі даваць прагноз надвор’я на радыё і ТБ, колькі падтрымліваць нацыянальную бяспеку ў сферы метэаралогіі.
— Ён адлюстроўвае верагоднасць выпадзення пэўнай колькасці ападкаў на працягу дванаццаці гадзін у выглядзе дажджу альбо снегу. Мы будзем прадстаўляць прагноз па меркаванай колькасці ападкаў у міліметрах. Гэта дазволіць ацаніць, наколькі моцны дождж ці снегапад чакаецца і да якіх наступстваў ён можа прывесці, — растлумачыў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідрамета Дзмітрый Рабаў.
Таксама Гідрамет распрацаваў больш падрабязны прагноз надвор’я па раённых цэнтрах, дзякуючы якому сіноптыкі змогуць спрагназаваць не толькі тэмпературу, але і колькасць ападкаў і прырост снежнага покрыва. Гэта інфармацыя будзе карыснай для МНС, ЖКГ і насельніцтва ў цэлым. Каб адысці ад такіх фармулёвак, як «часам», «месцамі» і «ў асобных раёнах», сіноптыкі ўвядуць у практыку больш дэталізаваны прагноз надвор’я па часе сутак, геаграфічных і адміністрацыйных тэрыторыях краіны.

Вольга ВАЛЬЧАНКА
valchencko@mail.ru
У тэму
Гідрамет распрацаваў новыя формы прагнозу надвор’я. У першую чаргу гаворка ідзе пра эксперыментальны верагоднасны прагноз ападкаў па Мінску і абласных цэнтрах.— Ён адлюстроўвае верагоднасць выпадзення пэўнай колькасці ападкаў на працягу дванаццаці гадзін у выглядзе дажджу альбо снегу. Мы будзем прадстаўляць прагноз па меркаванай колькасці ападкаў у міліметрах. Гэта дазволіць ацаніць, наколькі моцны дождж ці снегапад чакаецца і да якіх наступстваў ён можа прывесці, — растлумачыў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідрамета Дзмітрый Рабаў.
Таксама Гідрамет распрацаваў больш падрабязны прагноз надвор’я па раённых цэнтрах, дзякуючы якому сіноптыкі змогуць спрагназаваць не толькі тэмпературу, але і колькасць ападкаў і прырост снежнага покрыва. Гэта інфармацыя будзе карыснай для МНС, ЖКГ і насельніцтва ў цэлым. Каб адысці ад такіх фармулёвак, як «часам», «месцамі» і «ў асобных раёнах», сіноптыкі ўвядуць у практыку больш дэталізаваны прагноз надвор’я па часе сутак, геаграфічных і адміністрацыйных тэрыторыях краіны.
Вольга КАВАЛЬЧУК
Фота Івана КУЗМЯНКОВА