В Ракутевщине по старой доброй традиции провели фестиваль, посвященный памяти Максима Богдановича
03.08.2023 07:38:00
Елена БАСИКИРСКАЯ
У Ракуцёўшчыне па старой добрай традыцыі ўшанавалі памяць Максіма Багдановіча
Па ўжо добрай 40-гадовай традыцыі паэтычны фестываль «Ракуцёўскае лета» пад Маладзечна зноў сабраў прыхільнікаў роднай культуры, паэзіі і песні, жадаючых адпачыць на свежым паветры. Класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч у 1911 годзе прыехаў з Яраслаўля ў родную краіну і правёў у Ракуцёўшчыне самае запамінальнае і творчае лета. Гэты візіт стаў яго першым дарослым знаёмствам з Беларуссю.
Арганізаваў атмасферны фестываль Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. І як заўсёды, на высокім узроўні. Да свята ў фальварку зроблены рамонт, падрыхтаваны пленэры, творчыя конкурсы, выставы, майстар-класы, выступленні таленавітых артыстаў — праграма яркая і насычаная. Паўдзельнічала вялікая дэлегацыя Саюза пісьменнікаў Беларусі.
— Першае свята адбылося 40 гадоў таму, годна працягваем слаўную традыцыю, — падкрэсліў дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей Усік. — У рэспубліцы шмат увагі надаецца захаванню і распаўсюджванню нашай культурнай спадчыны. Сабраліся на фестывалі сталыя і маладыя паэты, шмат дзяцей. З кожным годам народу больш, а гэта сведчыць пра тое, што цікавасць да падобных імпрэз расце.
Добрая традыцыя — ушаноўваць таленавітую моладзь. Старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Крыванос уручыў членскі білет Аксане Мітрошчанка.
Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў быў першым дырэктарам музея імя Максіма Багдановіча, ствараў паэтычнае свята на Ракуцёўшчыне і разам з калегамі па пяры закладваў сад ля памятных Максімавых камянёў:
Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў.
— Менавіта на Ракуцёўшчыне Максім Багдановіч упершыню адчуў сябе беларусам, пачуў роднае слова, зразумеў, якая гэта неўміручая зямля. Першае свята беларускай паэзіі ў 1983-м арганізавалі разам з пісьменнікамі, Маладзечанскім райвыканкамам і Красненскім сельсаветам. Прыязджаю сюды і ўспамінаю гады сваёй працы. Прыемна, што справа жыве, музей дзейнічае, збіраюцца людзі незвычайнай душэўнай прыгажосці, улюбёныя ў паэтычнае слова, Радзіму, мірнае неба.
У фальварку адноўлена хата гаспадара, а ў першую чаргу дамок арандатара, дзе паэт жыў асобна. Як сцвярджаў ён сам, тут вельмі добра пісалася. Невыпадкова за кароткі час склаў лепшыя творы: цыклы «Старая Беларусь» і «Места», паэмы «Вераніка» і «У вёсцы». Дарэчы, тут нарадзіўся адзін з самых знакамітых вершаў «Слуцкія ткачыхі». Пасля ракуцёўскага лета крытыкі назавуць Багдановіча песняром чыстай прыгажосці.
Ёсць у гэтым краі яшчэ адно цудоўнае месца — крыніца жывой вады, пра якую паэт пісаў:
У родным краі ёсць крынiца жывой вады.
Там толькi я змагу пазбыцца сваёй нуды…
— Крыніца дагэтуль поіць нас натхненнем і жыватворным сокам, — акцэнтаваў увагу радыё- і тэлежурналіст Навум Гальпяровіч. — Піў з яе і Максім, каб адчуць прыгажосць роднага слова. Між іншым ужо ў дзевяць гадоў ён напісаў першы верш па-беларуску, чым быў вельмі здзіўлены тата Адам Ягоравіч. А тое, што крыніца бруіцца і зараз, — сведчанне жыцця і развіцця нашай культуры.
basikirskaya@sb.by

— Літаратурны вянок прыгожага пісьменства, які ў свой час пачаў маляваць Максім Багдановіч, працягваюць сучасныя творцы. Бачым, што іх рады папаўняюцца,— адзначыў ён.
Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў быў першым дырэктарам музея імя Максіма Багдановіча, ствараў паэтычнае свята на Ракуцёўшчыне і разам з калегамі па пяры закладваў сад ля памятных Максімавых камянёў:
Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў.
— Менавіта на Ракуцёўшчыне Максім Багдановіч упершыню адчуў сябе беларусам, пачуў роднае слова, зразумеў, якая гэта неўміручая зямля. Першае свята беларускай паэзіі ў 1983-м арганізавалі разам з пісьменнікамі, Маладзечанскім райвыканкамам і Красненскім сельсаветам. Прыязджаю сюды і ўспамінаю гады сваёй працы. Прыемна, што справа жыве, музей дзейнічае, збіраюцца людзі незвычайнай душэўнай прыгажосці, улюбёныя ў паэтычнае слова, Радзіму, мірнае неба.
Сваё знакамітае лета 19-гадовы Максім Багдановіч правёў у фальварку Вацлава Лычкоўскага, дзядзькі братоў Луцкевічаў. Маёнтак, акружаны з усіх бакоў глухімі барамі, забыты, здавалася б, самім Богам, стаў для творцы сімвалам роднага краю.
Багдановіча пасялілі ў невялічкі дом арандатара. Паэт шмат гутарыў з мясцовымі жыхарамі, слухаў беларускую мову і даследаваў навакольную прыроду. Кранала душу тут усё: і роднае слова, і ўклад жыцця. Была і жанчына, маладая пляменніца гаспадыні, усмешка якой дарыла адзінокаму Максіму замілаванне. Ён адчуваў сябе ў Ракуцёўшчыне шчаслівым. Свежае паветра, прагулкі, гасціннасць гаспадароў — усё ішло на карысць, тут радасна і глыбока дыхалася хвораму на сухоты Максіму.