У Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі паўдзельнічалі вядомыя навукоўцы як з Беларусі, так і з Балгарыі, Расіі, Украіны, Эстоніі
23.05.2018 14:07:11
На двухдзённым форуме былі навуковыя паведамленні, прайшоў круглы стол “Сучасная літаратурная казка: паміж выдумкай і праўдай”, выступалі аўтэнтычныя казачнікі. Прэзентаваліся зборнік тэкстаў з Любаншчыны “Казка з быллю напалову”, тэматычная выстава дзіцячых малюнкаў. Беларускія казкі вызначаюцца шматузроўневасцю падачы інфармацыі, вобразнасцю, поліфанічнасцю значэнняў вобразаў. Казкі, лічыць адзін з арганізатараў форуму, супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы й літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Анатоль Трафімчык, прыдатныя для кожнай узроставай, сацыяльнай катэгорыі: кожны пры жаданні знойдзе ў іх тое, што шукае.
Рыгор Гарэшка
Голас Радзімы № 19 (3571), чацвер, 24 мая, 2018 у PDF