«Гэта тэхнiчна немагчыма»: нашы медыкі – аб рэзананснай аперацыі Сэрджыа Канавера па перасадцы галавы
21.11.2017 08:36:39
Першая ў свеце перасадка галавы чалавека была праведзена ў Кітаі ў ходзе 18-гадзіннай аперацыі. Падчас працэдуры ўдалося аднавіць пазваночнік, нервы і крывяносныя сасуды. Даведаўшыся пра гэта, свет падзяліўся на дзве вялікія групы. Адны лічаць, што гэта прагрэс, дзякуючы якому ўзровень развіцця медыцыны на планеце вырас і неўзабаве варта чакаць іншых прарываў. Другія – што гэта чыстай вады папулізм. Мы вырашылі спытаць у прафесійных трансплантолагаў, што яны думаюць наконт гэтага.
Зусім нядаўна італьянскі хірург Серджыа Канавера ўскалыхнуў увесь медыцынскі свет прарыўной навінай: паспяхова перасаджана галава нябожчыка на мёртвае цела. У хуткім часе эксперымент будзе паўтораны на жывым чалавеку.
Насамрэч, падрабязнасці з няпростай аперацыі трымаюцца ў сакрэце, але штосьці ўжо вядома. Напрыклад, уся працэдура заняла каля 18 гадзін. Сама перасадка праходзіла ў Кітаі. У ёй прыняў удзел славуты хірург Сяопін Жэнь з медыцынскага ўніверсітэта Харбіна. Ён атрымаў сусветную вядомасць пасля таго, як змог перасадзіць галаву малпе. Жывёла пражыла пасля трансплантацыі 20 гадзін, пасля чаго яе ўсыпілі.
На гэты раз у хірургаў атрымалася паспяхова злучыць пазваночнік, нервы і крывяносныя сасуды. Што далей? У планах італьянскага спецыялiста паўтарыць эксперымент ужо на жывым чалавеку. Прычым, па яго словах, рабiць гэта будуць «у бліжэйшы час». Па папярэдніх звестках, аперацыя пройдзе ў Вялікабрытаніі. Імя першага пацыента таксама трымаецца ў сакрэце. Але, напэўна, гэта будзе не расійскі праграміст Валерый Спірыдонаў, як планавалі дагэтуль – Канавера нават больш не ўспамінае пра яго падчас выступленняў.
— Мяркуючы па адкрытых крыніцах, замежныя калегі зрабілі падрыхтоўчую, эксперыментальную аперацыю, перасадзіўшы галаву не жывому чалавеку, а трупу, — нагадвае Аляксей Шчэрба, загадчык аддзела транспланталогіі (трансплантацыі печані і гепатабіліярнай хірургіі) РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак, к.м.н., дацэнт. — Яны спрабавалі тэхнічна адпрацаваць, як атрымаецца злучыць пазванкі, артэрыі, вены і г. д. Усё гэта, вядома, вельмі добра, але велізарнай перашкодай была і застаецца вялікая колькасць нервовых валокнаў, якія праходзяць у складзе спіннога мозгу дзясяткамі тысяч. Гэта з’яўляецца асноўным бар’ерам для паспяховасці такой аперацыі. Пакуль што тое, што было зроблена, не вельмі падобна на сур’езны прафесійны крок і больш трапляе ў разрад PR.
Аляксей Шчэрба лiчыць: для сапраўднага даклінічнага поспеху дадзенай аперацыі неабходна правесці вялікую колькасць эксперыментаў. Пакуль што ў галаве не ўкладваецца, як можна аднавіць нервовыя сканчэнні ў настолькі вялікай колькасці. Гэта тэхнічна немагчыма на дадзеным этапе развіцця медыцыны.
— Але, у той жа час, вельмі цікава, што за апошні год была паказана магчымасць перасадкі галавы малпе. Магчыма, гэта памылка: у СМІ перыядычна праходзяць PR-акцыі для павышэння рэйтынгу таго ці іншага прозвішча. Такія выпадкі здараюцца пастаянна па некалькі разоў на год. На малпе аперацыя нібыта прайшла паспяхова, і яна адразу пасля трансплантацыі не памерла. Аднак ці варушыліся ў жывёлы канечнасці – нікому не вядома.
veronulas@sb.by
Серджыа КАНАВЕРА паспяхова перасадзіў галаву нябожчыка на мёртвае цела. У хірургаў атрымалася злучыць пазваночнік, нервы і крывяносныя сасуды.
Зусім нядаўна італьянскі хірург Серджыа Канавера ўскалыхнуў увесь медыцынскі свет прарыўной навінай: паспяхова перасаджана галава нябожчыка на мёртвае цела. У хуткім часе эксперымент будзе паўтораны на жывым чалавеку.
На гэты раз у хірургаў атрымалася паспяхова злучыць пазваночнік, нервы і крывяносныя сасуды. Што далей? У планах італьянскага спецыялiста паўтарыць эксперымент ужо на жывым чалавеку. Прычым, па яго словах, рабiць гэта будуць «у бліжэйшы час». Па папярэдніх звестках, аперацыя пройдзе ў Вялікабрытаніі. Імя першага пацыента таксама трымаецца ў сакрэце. Але, напэўна, гэта будзе не расійскі праграміст Валерый Спірыдонаў, як планавалі дагэтуль – Канавера нават больш не ўспамінае пра яго падчас выступленняў.
Трансплантолаг Аляксей Шчэрба: «Пакуль што ў галаве не ўкладваецца, як можна аднавіць нервовыя сканчэнні ў настолькі вялікай колькасці. Гэта тэхнічна немагчыма на дадзеным этапе развіцця медыцыны»Пра мэтазгоднасць такіх эксперыментаў спрачаюцца медыкі і навукоўцы з усіх краін свету. Насамрэч, кандыдатаў на падобныя аперацыі – адзінкі: людзі з настолькі сур’ёзнымі пашкоджаннямі проста не выжываюць. А рэсурсы, неабходныя для такіх працаёмкіх працэдур, проста каласальныя: гэта і прыстойны штат урачоў, у тым ліку вузкіх спецыялістаў, бясспрэчнай кваліфікацыі, вялікія запасы крыві, новае высокатэхналагічнае абсталяванне…