А ў нас гавораць так…
07.04.2011 21:00:00
Астравецкі раён, як вядома, знаходзіцца на беларуска-літоўскім памежжы. Насельніцтва тут шматэтнічнае. Акрамя літоўскага Гервяцкага сельсавета, кампактна ў раёне пражываюць палякі і рускія (нашчадкі старавераў за Віліяй), рассеяна — рускія і ўкраінцы. Усё гэта не магло не адбіцца на мясцовай гаворцы, якая даўно цікавіць вільнюскіх, гродзенскіх і мінскіх лінгвістаў.
Свой уклад у збіральніцкую справу вырашыла ўнесці і я. Прапаную чытачам “Голасу Радзімы” некаторыя прыказкі, прымаўкі і фразеалагізмы, якія бытуюць у арэале Гудагайскай школы, у ваколіцах апошняй беларускай чыгуначнай станцыі па шляху да Вільнюса. Здаецца, некаторых з іх няма пакуль у фальклорных зборніках.
Благая пуга, а і без яе туга.
Дурнем радзіўся — дурнем і памрэш.
Дурны, як бот з левай нагі.
Дурны, як бэлька.
Дурню гавары, а ён — дагары.
З сільным — не цягайся, з багатым — не судзіся.
І сам не гам, і другому не дам.
Лата на лаце і дзюра ў лаце.
Ляжак ляжыць, а за ім доля бяжыць.
Мягка сцеле — ды цвёрда спаць.
Мядзведзь ніколі не мыўся, а які дужы.
Надуўся, як вош на крупы.
Ні Богу свечка, ні чорту качарга.
Ні бэ, ні мэ, ні кукарэку.
Паміраць збірайся, а жыта сей.
Прысаліўшы, прыхваліўшы, есці можна.
Ранняя пташачка зубкі калупае, позняя — вочкі працірае.
Рыбак рыбака відзя здаляка.
Сем лет у стадзе хадзіў, а ўсё цяля.
Стаіць, як слуп маляваны.
Сядзіць раскапусціўшыся.
Табой нідзе не падапрэшся.
Чорт лапці сарваў, пакуль пару дабраў.
Як сеў, так і прыкіпеў.
Jakie drzewo — taki klin, jaki ojciec — taki syn. (Якое дрэва — такі клін, які бацька — такі сын).
Taka pani, co pod wozem muchi łapi. (Такая пані, што пад возам мухі ловіць).
Siej w błoto, a będzie jak złoto. (Сей у балота, а будзе як золата).
Марыя Васілёнак,
настаўніца Гудагайскай СШ Астравецкага раёна