В чем выходили замуж наши прабабушки
23.11.2018 11:56:32
Людмила МИНКЕВИЧ
Доўгі час асноўным галаўным уборам беларускай нявесты былі вяночкі. Толькі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя сталі з’яўляцца ўборы з вэлюмам. Спачатку яго проста чаплялі да вяночкаў, пасля стварылі ўбор з брылямі. Шырока распаўсюджанымі ў маладых гэтага перыяду былі тры віды вянкоў: віты вянок з жывых кветак, вянок-абручык (на дроціку або каркасіку) і вянок на цвёрдай аснове — з лубу, бяросты ці кардону. Маглі выкарыстаць і простае сіта. Яго абгортвалі з благога боку звычайным палатном, а з добрага — дарагой тканінай (да прыкладу, аксамітам, шоўкам) і аздаблялі рознымі кветкамі.
Існавалі і палатняныя галаўныя ўборы. Гэта маглі быць перавязкі і скіндачкі — складзеныя ручнікі, завязаныя ззаду, з вышыўкай на лобнай частцы і канцах.
На вяселле дзяўчына магла надзець і звычайную хустку, якую часта завязвалі проста пад падбародкам, а таксама павявайлу, калі вялікі кавалак тканіны проста пакрываў твар нявесты — так яе хавалі ад чужых вачэй.
У кожным рэгіёне Беларусі былі распаўсюджаны свае галаўныя ўборы. На ўсходзе было больш ручніковых галаўных убораў, у цэнтральнай частцы — вянкоў з вэлюмам, на захадзе галоўным быў вэлюм, які дапаўняўся невялікім вяночкам. Вядомы і цэлы шэраг лакальных убораў. Па сваёй канструкцыі, тэхналогіі і мастацкім вырашэнні яны ўнікальныя, але былі ва ўжытку толькі на невялікай тэрыторыі, у асноўным у Заходнім Палессі. Да прыкладу, гірлянда з некалькіх рознакаляровых стужачак альбо вянок-шапачка — каркас з дроту ці галінак дрэў укладвалі птушыным пер’ем, пафарбаваным у зялёны колер. Дзе-нідзе выходзілі замуж у падвічцы: вакол галавы павязвалася палатно і ў ім мацаваўся цэлы букет жывых кветак.
Як правіла, галаўныя ўборы, як і ўвесь вясельны касцюм беларусаў, былі каляровымі. Толькі нявесты-сіроты не апраналіся ў каляровае. Іх вянок рабілі манахромным, часцей белым ці проста светлым. Цалкам белым вясельны строй стаў толькі ў першай палове ХХ стагоддзя, але і ён доўгі час аздабляўся жывой зелянінай — сімвалам дзявоцтва.
mila@sb.by