Президент поздравил участников торжеств по случаю 125-летия со дня рождения Максима Богдановича

Вiншаванне

Удзельнiкам урачыстасцей з нагоды 125–годдзя з дня нараджэння Максiма Багдановiча


Дарагiя сябры!

Сардэчна вiншую вас са 125–годдзем з дня нараджэння Максiма Багдановiча — нашага сусветна вядомага i паважанага паэта.

Яго вытанчаныя, дасканалыя вершы, якiя вызначаюцца майстэрскiм выкарыстаннем вобразна–выяўленчых сродкаў, пранiкненнем у духоўны свет чалавека i высокай культурай слова, па праву прызнаны адной з вяршынь еўрапейскай паэзii XX стагоддзя.

Сваёй дзейнасцю пясняр заклаў падмурак беларускай нацыянальнай эстэтыкi, унёс вялiкi ўклад у фармiраванне лiтаратурнай мовы i станаўленне патрыятычнай свядомасцi народа. Таму сёння мы, грамадзяне суверэннай дзяржавы, павiнны шанаваць i захоўваць тое, дзеля чаго працаваў наш знакамiты зямляк, — гiстарычную памяць, роднае слова, моцную краiну.

Упэўнены, урачыстасцi з нагоды 125–годдзя Максiма Багдановiча паспрыяюць умацаванню еднасцi грамадства i ўслаўленню творчых талентаў нашага народа.

Жадаю вам, дарагiя сябры, здароўя, шчасця i поспехаў у высакародным служэннi Радзiме.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь 
Аляксандр Лукашэнка.

9 снежня 2016 года

Советская Белоруссия № 237 (25119). Пятница, 9 декабря 2016
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter